"Культурная сталіца Беларусі 2024"

Хроніка галоўных падзей Рэспубліканскай акцыі ў нашым музеі

19 снежня 2024 г. у музеі адбылася урачыстая цырымонія адкрыцця выставы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь "Жывыя, пакуль памятаем", якая была створана ў 2024 годзе па выніках работы пленэру, прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Выстава ўяўляе сабой завяршальны акорд рэспубліканскай акцыі "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024", якая прыпала на "Год якасці". Бялынічы ганарацца тым, што змаглі дастойна паўстаць перад усёй краінай і на працягу года адпавядаць высокаму званню і строгім стандартам, зададзеным годам якасці!

22 лістапада 2024 г. у межах рэспубліканскай акцыі, адбылася першая навуковая канферэнцыя "Захаваныя спадчына". Удзельнікі мерапрыемства прапанавалі свае даклады калегам і слухачам. Канферэнцыя пакінула ўнёсак у вывучэнне музейнай дзейнасці, гісторыі і культуры рэгіёна. Планіруецца выданне зборніка матэр'ялаў канферэнцыі. 

28 кастрычніка 2024 г. адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы «Паэма надзвычайнай прыгажосці» з фондаў дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.  Выстава паказвае знакамітую паэму Якуба Коласа "Новая зямля" вачыма Анатоля Волкава і Васіля Шаранговіча праз іх цудоўныя ілюстрацыі. 

7 кастрычніка 2024 г. адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця літаратурна-дакументальный выставы "Крыёю сэрца" дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Праз матэр'ялы гэтай выставы прасочваюцца лёсы беларускіх пісьменнікаў прымаўшых асабісты удзел ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. 

30 жніўня 2024 г. адбылася урачыстая цырымонія адкрыцця персанальнай выставы заслужанага дзяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоля Арцімовіча "Выбранае" з уласнай калекцыі мастака. Негледзячы на свой паважаны узрост, Анатоль Ефімавіч ўласна прыняў удзел у цырымоніі, выступіў з прамовай да выставы і адказаў на пытанні зацікаўленай публікі. 

9 жніўня 2024 г. адбылася цырымонія урачыстага адкрыцця персанальнай выставы Л.В. Журавовіч "Захаванае ў сэрцы" з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Масленікава і нашага філіяла. У межах цырымоніі адкрыцця адбыўся майстар-клас па пастэлі які мастачка падрыхтавала для дзяцей. 

16 ліпеня 2024 г. адбылася цырымонія урачыстага адкрыцця выставы "Янка Купала ў маім сэрцы" з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Наведвальнікі выставы змогуць пабачыць постаць Янкі Купалы вачыма яго пляменіка, мастацкага рэдкатара часопіса “Маладосць” Янкі Раманоўскага.

1 чэрвеня 2024 г. ў межах правядзенная Рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца 2024" ў Міжнародны дзень абароны дзяцей на базе дзяржаўнай установы адукацыі "Бялыніцкая дзіцячая школа мастацтваў" і нашага музея адбыўся пленэр "Сэрцу мілая старонка" для навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў і дзіцячых мастацкіх школ Магілёўшчыны.

31 мая 2024 г. адкрыта фотавыстаўка «Шэдэўры калекцыі і ўнікальныя артэфакты музея-запаведніка «Нясвіж», на якой наведвальнікі могуць пазнаёміцца з самымі каштоўнымі і цікавымі рэчамі з фондаў знакамітага музея-запаведніка праз інфармацыю размешчаную на спецыяльна-падрыхтаваных стэндах. 

8 мая 2024 г. была адкрыта выстаўка прысвечаная 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай войне і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў "Табе Перамога прысвячаем!".

19 красавіка 2024 года быў праведзены канцэрт арганнай музыкі "Сімфонія Белых начэй" ў гонар свята Бялыніцкай іконы Божай Маці.

27 сакавіка 2024 года быў урачыста адкрыты выставачны праект "Фарбы спадчыны" з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. 

29 лютага 2024 года ў рамках цырымоніі па адкрыцці рэспубліканскай акцыі "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024 года" была ўрачыста адкрыта выстаўка "Беларускі народны: код нацыянальнай якасці". Шэдэўры народных мастакоў са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь».

29 лютага 2024 года адбылася святочная цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024 года".