
Сёння ў 16.00 у межах рэспубліканскай акцыі "Белінічы - культурная сталіца Беларусі 2024", адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы "Паэма надзвычайнай прыгажосці" з фондаў дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Падчас цырымоніі слова бралі дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В. Маленікава Яўген Мікалаевіч Белавусаў і вядучы навуковы супрацоўнік навукова-асветніцкага адзела дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Алена Іванаўна Жасткова. Выстава паказвае знакамітую паэму "Новая зямля" вачыма Анатоля Волкава і Васіля Шаранговіча праз іх цудоўныя ілюстрацыі