
19 снежня ў мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі ў г. Бялынічы адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставы Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь "Жывыя, пакуль памятаем", створанай па выніках пленэру, прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта і мясцовых улад, старшыня беларускага саюза мастакоў, дырэктар музея, прадстаўнікі НЦСМ, рэспубліканскія і раённыя СМІ, гараджане і госці нашага горада. З прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.У. Масленікава Яўген Мікалаевіч Белавусаў, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Глеб Анатольевіч Отчык, а таксама галоўны захавальнік фондаў НЦСМ Алег Іванавіч Ладзісаў.
Адкрыццё выставы адбылося ў рамках комплексу мерапрыемстваў, якія закрываюць акцыю "Бялынічы - культурная сталіца Беларусі 2024 г."